Апалагітычныя катэхезы

Асноўныя рысы праваслаўя, частка 1

Вітаю вас, шаноўныя радыёслухачы! У эфіры праграма «З сэрцам у кантакце» і я, яе вядучы, а.Андрэй Буйніч. Гэтай перадачай я хачу распачаць серыю разважаньняў пра усходняе хрысьціянства, якое часта мы называем праваслаўем. Давайце сёньня разгледзім, што азначае сам тэрмін «праваслаўе». Вядома, можна адказаць вельмі проста, словамі якой-небудзь энцыклапедыі: ««праваслаўе»- гэта калька з грэч. ὀρθοδοξία — літаральна «правільнае вучэньне» або «правільнае слаўлення »…».

Аднак жа, не ўсё так проста, і такі адказ мала, што тлумачыць тым, хто шукае больш глыбокага разумення, таму пачнем з самага пачатку — з гісторыі ўзнікнення гэтага тэрміна.

Значэнні тэрміна «праваслаўе»

Назва «праваслаўе» атрымала шырокае распаўсюджванне ў 842 годзе, калі было ўсталяваны царкоўнае свята — «Урачыстасць праваслаўя». У гэтым свяце мы святкуем канчатковую перамогу Царквы над іконаборніцтвам. Тэрмін «праваслаўны» выкарыстоўваецца айцамі Царквы, як сінонім тэрміна «каталіцкі» (сусветны) пачынаючы з II стагоддзя.

Пасля Вялікага расколу 1054 году, назва «праваслаўныя» замацоўваецца за Усходнімі Цэрквамі, а назва «каталіцкая» — за Заходняй. З цягам часу выраз «праваслаўны» набывае некалькі наступных значэнняў:

1) літургічны тэрмін, які існаваў яшчэ да 1054 году, і тоесны слову «вернік», «верны».

2) Ва ўсходнім багаслоўі «праваслаўе» азначае веру выяўленую ў навуцы першых сямі Сусьветных сабораў.

3) У народным простым разуменні людзей, быць праваслаўным азначае быць ахрышчаным, пакланяцца Сьв Тройцы, Хрысту, маліцца Багародзіцы, г.зн. быць хрысціянінам.

4) У разуменні багаслоўя Рускай Праваслаўнай Царквы, слова «праваслаўе» атрымала значэнне, якое мае на ўвазе веру супрацьлеглую, якая адрозніваецца ад каталіцкай.

5) У агульнапрынятым значэнні «праваслаўны» — гэта хрысціянін, які належыць да Праваслаўнай Царквы (напрыклад, РПЦ)

Мы, рыма-каталікі і грэка-католікі, не адмаўляемся называцца «праваслаўнымі», бо мы верым у паўнату праўды, якая знаходзіцца ў Каталіцкай Царкве, гэта значыць, верым, што вучэнне нашай Царквы — праўдзівае, праваслаўнае.

Яшчэ адно значэнне «праваслаўя»

Існуе яшчэ адно значэнне выразу «праваслаўе». Быць праваслаўным — гэта пазнаваць Бога ў кантэксце ўсходняй літургічна-багаслоўскай традыцыі. Вельмі часта мы, грэка-католікі, кажам пра сябе, як пра праваслаўных, якія знаходзяцца ў адзінстве з Апостальскім Пасадам. Гэта азначае, што мы не адмаўляемся ад сваёй літургічна-багаслоўскай традыцыі, але лічым, што менавіта яна вызначае нашу ідэнтычнасць, тоеснасьць.

Аднак жа з’яўляюцца вельмі часта пярэчанні, як такое ў прынцыпе магчыма? Бо знаходзячыся ў адзінстве з Апостальскім Пасадам, мы, грэка-католікі, адначасова вызнаем цалкам і ў поўні дагматычнае вучэнне Каталіцкай Царквы. Ну што ж, гэта сапраўды так, але ўплыў на нас дагматычнага вучэння, сфармуляванага пасля Вялікага расколу 1054 году, не адмаўляе нашу прыналежнасць да ўсходняй літургічнай-багаслоўскай традыцыі, а толькі расстаўляе ў ёй некаторыя акцэнты.

Як быць праваслаўным па жыцці?

Застаецца яшчэ адно пытанне, як жа на практыцы, у жыцці быць праваслаўным? Мая матушка, працуючы ў адным калектыве, стала міжвольным удзельнікам такі вось гутаркі. Справа было ў абедзенны перапынак, і хтосьці з супрацоўнікаў вымавіў словы «вялікі пост», які як раз тады распачаўся. Адна жанчына страпянулася і звяртаючыся да маёй жонцы сказала: «а вось у вас каталікоў не так, як у нас, праваслаўных … Ну што ў вас за пост? Вось у нас — ПОСТ! Праваслаўныя ведаюць, як пасціць …».

Жанчына яшчэ доўга распавядала пра тое, як трэба правільна, праваслаўна пасціць … І ўсё б нічога, ды вось толькі ў яе ў гэты час была ў руцэ курыная ножка.

Гэтая гісторыя добра паказвае тое, як самі абывацелі разумеюць «быццё» праваслаўным, у чым яны бачаць яго сутнасць. Пацешна, што для таго, каб быць «праваслаўным» у «абывацельскім» разуменні, зусім не абавязкова прытрымлівацца «праваслаўнаму вучэння». На жаль, разрыў паміж вучэннем і жыццём назіраецца не толькі ў пытанні паста і не толькі ў праваслаўных. Усё часцей месца хрысціянскай веры, якой служыць традыцыя, займае абрадавер’е і магічны светапогляд, якому чужыя асабістыя ўзаемаадносіны з Госпадам Ісусам.

Праваслаўе ж — гэта не абрадавер’е, і нават не вонкавае «прыгажосьць» ды «велічнасьць», але перш за ўсё адмысловы ўнутраны шлях хрысціяніна. Адзін праваслаўны гісторык Царквы Баланос, выказаў наступную думку: «Калі мы сапраўды лічым падзел Царквы за вялікае няшчасце, то няведанне адзін аднаго варта прызнаць яшчэ большым няшчасцем. Бо гэта няведанне абцяжарвае ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва, і нават больш за тое — робіць яго немагчымым». Развіваючы гэтую думку можна было б дадаць, што яшчэ большай трагедыяй з’яўляецца няведанне асноў сваёй уласнай веры.

Гэтай перадачай, сябры, я распачаў серыю невялікіх папулярных (так мне прынамсі хацелася б) разважаньняў аб ўсходняй літургічнай-багаслоўскай традыцыі. Вельмі спадзяюся, што сваім праграмамі змагу ўнесці некаторую яснасьць у разуменне таго, што з’яўляецца праваслаўем. Давайце разам абгрунтоўваць сваю каталіцкую і адначасова праваслаўную веру .

На гэтым я, а. Андрэй Буйніч, развітваюся з вамі, шаноўныя радыёслухачы. Вы слухалі перадачу «З сэрцам у кантакце». Вашы водгукі дасылайце на мэйл zsercam@gmail.com. Да хуткай сустрэчы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *