Прыпавесці

Царства Божае ў Прыпавесцях (2)

Вітаю вас шаноўныя радыёслухачы, у эфіры праграма «З сэрцам у кантакце» і я, яе вядучы, а. Андрэй Буйніч. Сёння я працягваю распавядаць пра прыпавесці, пра навуку Ісуса Хрыста аб Царстве Божае ў іх. Манах-бенедыктынін а. Аўгустын Янкоўскі прысвяціў гэтай тэме цэлую кнігу, якой я карыстаюся пры падрыхтоўцы гэтай праграмы.

У мінулай перадачы я агульна распавёў пра прыпавесьці і падкрэсліў, што мы патрабуем калі хочам зразумець прыпавесці, то патрабуем мець пэўныя ключы ад іх. Такім ключом з’яўляецца між іншім літаратурны гатунак прыпавесці.

Намеры Ісуса

Літаратурны гатунак (пра які я буду яшчэ распавядаць больш падрабязна), аднак, не вычэрпвае усіх ключоў ад сарбонкі евангелічных прыпавесцяў. Параўнанне іх з старазапаветнымі праўзорамі ці рабіністычнымі аналогіямі адразу відавочна выяўляе нечуваную розніцу зместа пры падобнай знешняй форме.

Такім чынам новы ключ мы можам атрымаць, калі ўнікнем у намеры Ісуса, уласна ў тую педагогіку, якую нават вучні Госпада не разумелі адразу. Усё навучанне Ісуса было звязанае з жыццём і місіяй Госпада, Божае валадарства жа, якое Ён абвяшчаў, з’яўляецца не толькі важным тэарэтычным пунктам дактрыны Адкрыцця, але рэчаіснасцю таямнічай і дынамічнай, да якой Ісус Хрыстос меў цалкам асаблівае дачыненне – экзестэнцыяльнае.

Эвалюцыя тэкста

Урэшце застаецца пытанне ключа да самога нашага тэкста евангелічных прыповесцяў. Іх запіс – гэта не стенаграма і не запіс на дыктафон. Ісус абвяшчаў прыповесці, але сам іх не пісаў. Нават першыя вяшчальнікі Яго Добрай Навіны не пачыналі ад напісання, але былі верныя Ягонаму наказу: ідзіце і навучайце (Мц. 28: 19).

Тое, што мы маем цяпер замацаваным на пісьме, прайшло досыць доўгую дарогу, якую ў шматлікіх выпадках мы можам адкрыць для сябе з карысцю. Гэта доўгая дарога – частае выкарыстоўванне словаў Госпада напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў у навучанні жывых людзей з іх разнастайнымі праблемамі, рознымі ў залежнасці ад асяроддзя.

Нястомна пад кіраўніцтвам Духа Праўды, якому належала давесці вучняў да ўсякай праўды (Ян 16:13), ужо ў катэхезе з’яўлялася сваеасаблівая інтэрпрэтацыя, вар’іраваліся маральныя націскі, не адзін прынцып ці праўда атрымлівалі крыху іншыя застасаванні. Адкрыць новыя жывыя тэндэнцыі ранняй Царквы ў І стагоддзі, на дарозе ад Евангелля вуснага да Евангелля запісанага, гэта значыць знайсці іншыя ключы неабходныя для больш поўнага выкарыстання скарбонкі прыпавесцяў пра царства Божае.

 Асноўныя пытанні праблематыкі прыпавесцяў

Накрэслены да гэтага моманту вобраз сітуацыі, у якой сёння знаходзімся мы як  чытальнікі, а значыць таксама як і каментатары евангелічных прыпавесцяў, ужо дае магчымасць далейшага сфармулявання папярэдніх пытанняў праблематыкі. Такая пастаноўка пытанняў дапаможа нам у далейшых нашых пошуках ключоў ад скарбонкі прыпавесцяў.

Вось як гэтыя пытанні фармулюе а. Аўгустын Янкоўскі. Ён перакананы, што нам належыць адказаць на наступныя пытанні:

  1.  Які ёсць літаратурны гатунак прыпавесці?
  2. Якой была педагагічная мэта навучання пры дапамозе прыпавесці?
  3. Які быў лёс вуснага пераказу, да тога як наступіла яго канчатковая рэдакцыя на пісьме. Наколькі гэты лёс можа быць значным для прачытання багатага застасавання самой навукі?

Калі мы здолеем адказаць на гэтыя пытанні, то мы здолеем глыбей пранікнуць у таямніцу прыпавесцяў, адшукаць ключы ад каштоўнай скарбонкі, у якой знаходзіцца іх сэнс.

Пра гэтыя ды іншыя пытанні, шаноўныя сябры, слухайце ў наступных нашых перадачах. У эфіры была праграма «З сэрцам у кантакце» і я, яе вядучы, а. Андрэй Буйніч…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *