Святы Шарбэль – перадача першая
Рознае

Святы Шарбэль – перадача першая

У сённяшняй перадачы я хачу зьвярнуцца да таямнічай і адначасова прыцягальнай постаці святога манаха – Шарбэля.

Святы Шарбэль. Упершыню я пазнаёміўся з ім у кіёску «Белсаюздруку», калі сярод «жоўтай» прэсы і выродлівых постсавецкіх часопісаў, я ўбачыў брашурку з абліччам манаха. Мая чалавечая і «прафесійная» святарская цікаўнасць  заахвоцілі мяне купіць яе.

Як я і думаў, гэта была папса: чытачам прапаноўвалася прыкладваць малюнак нейкага старца да хворых месцаў. Я негатыўна стаўлюся да падобнага роду рэчаў, бо у іх грае значную ролю хутчэй «магічная» свядомасць, чым асабістая вера чалавека ў Бога.

(«Магічная» свядомасць — гэта, калі чалавек мяркуе прымусіць Бога зрабіць, тое чаго сам хоча мець з дапамогай нейкага «абраду», псеўдасакральных чынаў. Вера ж пачынаецца там, дзе чалавек усведамляе, што Бог гэта свабодная асоба і яго прымусіць нельга).

Аднак, не гледзячы на свой скептыцызм, я працягнуў чытанне.

Шарбель — святы араб і уніят

Уявіце маё здзіўленне, калі пасля некаторага вывучэння, я зразумеў, што Шарбель — гэта сапраўды каталіцкі святы. І не проста каталіцкі святы, а іераманах, які належаў мараніцкай Царквы. Мараніцкая жа Царква, з’яўляецца адной з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, г.зн. ў шырокім сэнсе гэтага тэрміна, Шарбеля можна назваць уніятам. Вось што мне ўдалося даведацца аб сьвятым арабе.

Юсэф Махлуф — будучы святы Шарбель нарадзіўся ў 1828 г. у вёсцы Бека-кафар, што на поўначы Лівана высока ў гарах. Ён быў чацвёртым дзіцем у сям’і простых сялян Антуана і Брыгіты Маклуфаў. Гэтая сям’я была вельмі пабожнай, працавітай і аскетычнай. У доме Маклуфа асабліва шанавалі Найсвятую  Багародзіцу Дзеву Марыю. Усёй сям’ёй яны прыходзілі на Боскую Літургію ў мясцовую царкву, строга захоўвалі дні посту, абавязкова прытрымліваліся хрысціянскіх святаў. Аднак, 8 жніўня 1831 бацька Юсефа памёр, калі дзіцяці было тры гады. Яго маці праз некаторы час выйшла замуж за Лахуда Ібрагіма, які стаў у наступстве парафіяльным святаром.

Манаскае пакліканне

Юсэф ўжо з дзяцінства быў непадобным на сваіх братоў і аднагодкаў. Пячатка глыбокай павагі да Бога заўсёды была на ягоным дзіцячым твары, а маўклівасць стала яго характэрнай уласцівай рысаю. Юсэф ніколі не ўдзельнічаў у шумных хлапечых забавах і часта не па-дзіцячаму маліўся Богу. Ён адшукаў на схіле гары вузкі грот, зрабіў сабе маленечкі алтар, паставіў там выяву Божай Маці, назапасіўся ладанам і шчыра маліўся. З тых вось часоў людзі і празвалі яго «святым». Гэты маленькі грот стаў першым скітоў Юсефа. Тут ён часта слухаў ўнутраны голас, які ўвесь час казаў: «Тваё жыццё належыць Хрысту. Ідзі за Ім!».

Юсэф аддаліўся ад аднагодкаў, ад сям’і, рыхтуючыся да важнага кроку ў сваім жыцці. І, нарэшце, прыйшоў той час, калі ён пакінуў усе — айчыма, маці, братоў і дзяўчыну, якая лічыла сябе яго нявестай. У 23 гады (гэта быў 1851) ён рашуча пакінуў дом, нават не развітаўшыся з маці. Ён разумеў, што развітанне будзе цяжкім і баяўся, што каб яно не пахіснула яго рашучасць. У той час у Юсефа Маклуфа не было нічога, акрамя гарачага, ўсёпаглынальнага жадання служыць Госпаду. Не было ў яго нават поснай аладкі, не было правадыра, які ведаў бы гэтую дзікую мясцовасць. Па дарозе ён еў карані раслін, лясныя ягады, дзікі мёд.

Свой шлях юнак трымаў у манастыр Мейфукскай Багародзіцы, але якім жа чынам яго адшукаць? Юсэф аднак верыў: калі Бог захоча, то абавязкова пакажа яму верны шлях. Аднойчы, на ўзыходзе сонца, вандроўнік з вяршыні гары нарэшце ўбачыў мэту свайго падарожжа. У даліне, сярод фруктовых дрэў, з’явіліся дахі з чырвонай чарапіцы з востраканцовымі вежамі і крыжамі, і душа юнака споўнілася духоўная радасці і глыбокай багавейнасці. У манастыры Юсэф звярнуў увагу на вінаградную лазу, якая ўпарта цягнулася ўверх і прама на даху распусціла лісце. «Вось так і я, — падумаў Юсэф, — буду ўпарта караскацца на самую вяршыню манаскага паклікання».

У тыя часы, як і цяпер, у Ліване налічвалася прыкладна семьдесят мараніцкіх манастыроў, якія былі асяродкамі рэлігійнага і культурнага жыцця нацыі. Тут вывучалася не толькі тэалогія, але і неабходныя рамёствы, уводзіліся найноўшыя тэхналогіі апрацоўкі цяжкай, сваеасаблівай ліванскай зямлі. Словам, у народзе манахаў лічылі сапраўднымі асветнікамі, якіх Сам Гаспад прыслаў да людзей.

Два гады строгага паслуху ў Мейфукскам і Анайськам манастырах (пасля года послуха Юсефа пераводзяць у манастыр св. Марона ў Анайе) сапраўды былі двума гераічнымі гадамі. Сялянскі гарт і непарушная вера ў Госпада дапамагалі юнаму паслушніку вытрымліваць нечалавечае напружанне: па пяць-сем разоў на дзень прымаць удзел у багаслужбах, уставаць апоўначы на Паўночніцу, днём пасьвіцт на горных схілах статак, працаваць, пакуль не сцямнее на вінаградніках… Тут ён выконваў сталярныя працы, апрацоўваў скуры, насіў з горных схілаў велізарныя камяні і шліфаваў іх.

Малады паслушнік усё рабіў з вялікім захапленнем. Нягледзячы на своры манастырскі распарадак ён заўсёды мог знайсці час і для таго, каб вывучаць літургічныя спевы, паглыбляць свае веды праз чытанне кніг. Юсэф шукаў для сябе ўсё новыя і новыя заняткі, ніколі не скардзіўся ні на стомленасць, ні на цяжкія ўмовы пражывання ў келлі. Ва ўсім ён стараўся быць падобным на айца-настаўніка, на тых, хто быў для яго прыкладам. Асабліва цяжкім і напружаным выдаўся першы год паслушэнства. Аднак ні адзін манах не заўважыў, каб паслушнік у чым-небудзь праявіў слабасць…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *