Прыпавесці

Евангелічная прыпавесць: тлумачэнне прыпавесці пра нерат — (ХVІІ)

Вітаю вас шаноўныя радыёслухачы! У эфіры праграма «З сэрцам у кантакце» і я, яе вядучы – а. Андрэй Буйніч. Сёння я, з дапамогаю кнігі а. Аўгустына Янкоўскага, працягваю распавядаць пра прыпавесці. У мінулай перадачы я распавёў пра прыпавесць аб кукалі — пустазеллі. Сёння я распавяду вам пра прыпавесць аб нераце, або інакш сеці ці мярэжах.

Агульныя звесткі

Гэтая прыпавесць, якая таксама як і папярэдняя ёсць выключна ў Мацвея, завяршае рэдакцыйны набор г.зв. «дня прыпавесцяў». У рэдакцыі, якую сёння мы маем перад сабой, яна з’яўляецца блізніцэй папярэдняй прыпавесці, не гледзячы на тое, што не знаходзіцца з ёй побач у тэксце. Яе заканчэнне ёсць амаль ідэнтычным з заканчэннем тлумачэння прыпавесці пра пустазелле, што гаворыць пра падобнасць самой навукі.  Змяшчэнне яе напрыканцы адпавядае схеме мацвеявай сямёрцы, якую ўтвараюць тры пары прыпавесцяў у 13 раздзеле з далучанай асобнай прыпавесцю (2+2+2+1). Гэты евангеліст любіць сямёркі. Дык паслухаем ягонае аписанне прыпавесци пра нерат:

Мц. 13: 47-50

47 Падобна таксама Валадарства Нябеснае да нерату, што быў закінуты ў мора ды сабраў рыбу ўсялякага роду.

48 Калі ён поўны, дык, выцягнўшы яго на бераг ды сеўшы, добрае адбіраюць у посуд, а благое прэч адкідаюць.

49 Так будзе пры канцы свету. Выйдуць анёлы і вылучаць благіх пасярод справедлівых,

50 ды ўкінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.

Апакрыфічная паралель

Апакрыфічнае  Евангелле Фамы мае гэту прыпавесць зусім у іншай форме: «І Ён сказаў: Чалавек падобны да мудрага рыбака, які закінуў свой нерат у мора ды выцягнуў яго з мора поўным рыбаў. Спасярод іх мудры рыбак знайшоў адну рыбу вялікую і добрую. Ён выкінуў усе маленькія рыбы ў глыбіню мора; без цяжкасцяў ён выбраў вялікую рыбу. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае!» (EvTh 8).

Тут так відавочна гнастычная мараль, што каментатары часамі ўвогуле не ўзгадваюць пра гэту паралель. Калі яна перадае нешта з крыніцы Q, то можна было б казаць пра аналогію да прыпавесці пра перла. У кожным выпадку параўнанне з прыпавесцю Мацвея пра нерат, выказвае супольныя элементы: разнароднасць улову сеткі, ацэнка ды адкіданне.  Падкрэсленне эсхаталагічнага моманту, падобнага да высновы з прыпавесці пра пустазелле, магчыма, ёсць,  рэзультатам рэдактарскай працы.

 Дэталі прыпавесці

Тэкст прыпавесці ўтрымлівае некалькі падрабязнасцяў годных ўвагі. Кідаецца ў вочы ў прыпавесці адсутнасць слова «рыбы». Значыць не яны з’яўляюцца самым важным элементам, але ўласна сам адбор, падзел улову на добрае і благое. Сам факт пропуску слова можа тлумачыцца тым, што ў нерат апрача рыбаў трапілі іншыя марскія створы.

Вобраз указаны ў прыпавесці быў вельмі блізкім слухачам Ісуса вогуле, а асабліва пры генесарэцкім возеры. Узгаданы тут «нерат» (σαγηυη — sagene), у іншых месцах называецца дакладна па-грэцку άμφίβληστρου (amfίblestron: Мц. 4:18), інакш «штосці закіданае вакол» — гэта стужка да 500 м даўжыні, шырынёю 2-3 м, з замацаванымі зверху паплаўкамі, а знізу – алавянымі грузіламі.

Рыбакі маніпулююць такой сеткай гэткім чынам, што ўмацоўваюць адзін яе канец на беразе возера, усю ж зкручаную сець кладуць у лодку. Выплываюць на глыбіню, апісваючы шырокія дугі і выпускаючы сець згодна з гэтым курсам. Далей лодку скіроўваюць да берага. Наступае повольнае выцягванне на бераг нерату, які вясіць вертыкальна ў вадзе і дзякуючы гэтаму захоплівае мноства рыбаў. Арабскі рыбак у стане так злавіць да 5 тон за адзін раз.

Гэтая рыса, натуральная і зразумелая, прадказвае, што ўлоў, так вобразна апісаны, будзе велізарны. Гэты вобраз застаецца да канца рэальным. Пасля значнага высілку вытасквання поўнага нерату, стомленыя рыбакі  сядаюць на беразе і дзеляць улоў на «добрае» і «благое». Што можа азначаць тут благое? Благое – гэта тое, што проста нельга есці.

Але яшчэ гэта не ўсё. Гэту прыпавесць чуюць жыхары Святой Зямлі ў І стагодзі нашай эры, калі ў поўні забавязвае Закон Майсея. А ён выразна акрэсліваў: Якія ж з іх не маюць плаўнікоў і лускі, з ліку паўзуноў або іншых якіх жывёл, якія рухаюцца ў вадзе, гэта паганае для вас (Святар. 11:10). Спецыялісты сцверджваюць, што ў возеры Генесарэт да гэтай катэгорыі належаў малы сом (Сlarias macracanthus), якога арабы празвалі «рыба-кот».

Павучэнне прыпавесці

Гэткі наш нарыс вобразу з’яўляецца чыстай прыпавесцю. Спроба алегарызацыі пад уплывам такіх словаў Госпада, як: Хадзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей (Мк. 1:17 парал.; пар. Лк. 5:10), вядзе да абсурду, бо адабраныя добрыя рыбіны чакае смерць.  Такім чынам павучэнне можна выразіць у наступнай схеме: падобна да таго, як пасля ўлову рыбакі перабіраюць рыбу, каб благое адкінуць, гэтак жа адбудзецца адбор у дзень суду, перад надыходам апошняй фазы Царства Божага.

Калі дапусціць паставі націск на першы этап ўлову, менавіта на факт захопу нератам абодвух катэгорый рыбаў, то павучэнне прыпавесці Ісуса будзе выглядаць наступным чынам: Ісус тлумачыць пры дапамозе гэтай прыпавесці, чаму Ён сваю месіянскую супольнасць не ачышчае адразу ад благіх элементаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *