Прыпавесці

Евангелічная прыпавесць: работнікі ў вінаградніку — 2 (ХХV)

Вітаю вас шаноўныя радыёслухачы! У эфіры праграма «З сэрцам у кантакце» і я, яе вядучы – а. Андрэй Буйніч. З дапамогаю кнігі а. Аўгустына Янкоўскага, я працягваю у гэтай перадачы разважаць прыпавесць ГНІХ пра работнікаў у вінаградніку. Мінулы раз мы спыніліся на тым, што задалі сабе пытанне: навошта гаспадару было столькі разоў выходзіць на рынак па тое, каб паклікаць новых працаўнікоў?

Дзіўныя паводзіны гаспадара

Гаспадар можа нам падасца або збыт услужлівы, або непрактычны, бо столькі разоў выходзіць наймаваць работнікаў. Але гэта дэталь не выходзіць за рамкі рэчаіснасці – падчас вінабрання (вінабранне – гэта перыяд, які распачынаецца зборам вінаграду і трывае ўключна да пачатку працэса вініфікацыі ўраджая) трэба было спяшацца, каб сабраць усё перад халадамі.

Не менш прыдатна гэтая дэталь дзеля таго, каб падкрэсліць таксама эсхаталагічны сэнс павучэння – неадмяняльны канец, перад якім трэба паспець і з працай і з платай. Тыя «бяздзейсныя» найміты былі ў крытычнай сітуацыі, нягледзячы на тое, што напэўна не без віны марнавалі час на рынку. Вось чаму ў пытанні гаспадара, як здаецца, можна пачуць пэўны закід, але не гледзячы на гэта ён іх наймае.

Чаму разлік адбываецца ўвечары — цалкам нам зразумела, аднак не тое, як ён быў зарганізаваны. Не быў спосаб разліку зразумелы і працаўнікам. Адсюль нараканне і дыялог, які тлумачыць дзіўныя паводзіны гаспадара. Уласна тут знаходзіцца вяршыня павучэння прыпавесці.

Раввіністычныя паралелі

Для падкрэслення нечуванай навіны павучэння Ісуса, варта таксама ўзгадаць пра равіністычныя паралелі. Прынамсі тры машалы разважаюць пра плату за працу, якая мае пераносны сэнс. Вось, напрыклад, пра не аднолькавы ўклад у працу «Нехта здабывае свой свет за адну гадзіну, а нехта здабывае свой свет напрацягу шмат, шмат год!» (‘Aboda Zara 10b; 17a; 18a).

А вось пра шчодрасць ва ўзнагародзе за працу: «Адзін цар наняў шмат работнікаў. Быў там адзін працаўнік, які працаваў з ім напрцягу шматлікіх дзён. Прыйшлі працаўнікі атрымаць плату, а з імі і гэты працаўнік. Цар мовіў да яго: Сыне мой, я веру ў цябе. Шмат тых працаўнікоў са мною працавала не доўга і я ім дам не шмат платы. Але, калі мова пра цябе, то я маю шмат табе даць за ўзнагароду. Падобна ізраліцяне на гэтым свеце жадалі ад Бога платы, ды і пагане гэтага свету таксама жадаюць платы. Бог гаворыць Ізраэлю: Сыны Мае, Я веру ў вас. Пагане ў свеце мала працавалі са Мной, таму Я ім дам малую заплату. Але калі ідзе мова пра вас, то я маю шмат вам даць за ўзнагароду» (Sifra 9,111a да Святар. 26:9). Гэты машал (параўнанне) з’яўляецца вымоўнай ілюстацыяй настрояў, якія ажыўлялі ў той час ізраліцянаў, ды якія былі дыяметральна супрацьлеглымі Ісусаваму ўніверсалізму.

Нарэшце пазнейшая, бо паходзіць аж з IV стагоддзя, прыпавесць (магчыма нейкім чынам літаратурна залежная ад Работнікаў у вінаградніку), якая з’явілася як пахавальная мова на смерць равіна Бун бар Гій’я, які памёр маладым.

«Тут падобна як з царом, які наняў вялікую колькасць работнікаў. Пасля двух гадзінаў, як распачалася праца ён прыглядаўся да работнікаў. Тыды пабачыў, што адзін з іх адрозніваўся сярод іншых пільнасцю ды спрытнасцю. Узяў тады яго за руку і хадзіў з ім аж да вечара. Калі работнікі прыйшлі па разлік, гэты работнік атрымаў тую самую суму, што і ўсе іншыя. Тады наракалі яны ды казалі: мы працавалі цэлы дзень, а гэты толькі дзьве гадзіны, і ўсё роўна ты заплаціў яму поўную плату! Цар аднак адказаў: гэтак не раблю вам ніякаў крыўды: гэты работнік выканаў напрацягу двух гадзінаў больш, чым праз увесь дзень. Гэтак і Равві Бун бар Гій’я больш учыніў напрацягу сваіх 28 год жыцця, чым не адзін сівы вучоны ў Пісанні напрацягу ста гадоў». Разам са шматлікім падабенствам у дэталях, усё ж існуе прынцыпіяльная розніца паміж прыпавесцю Ісуса ды гэтай. Гэта розніца – два розныя светы: заслуга ды ласка, Закон і Евангелле.

Вернемся да нашай прыпавесці. Разлік ёсць раптоўнай неспадзянкай. Таму і псіхалагічна зразумелай ёсць рэакцыя наракаючых, але па сутнасці іх прэтэнзія не з’яўляецца слушнай. З боку гаспадара няма несправядлівасці, паколькі ўмова была на адзін дэнар за дзень – уласна столькі і атрымалі. Гэтыя, што мелі претензіі, жадаюць, каб гаспадар быў да іх больш чым справедлівым, ды не дазваляюць яму быць для шчодрым да іншых.

У той жа час, ён хоча быць для ніх справедлівым, а для рэшты – шчодрым, і ніхто яму ў гэтым не можа перашкодзіць. Яго адказ перапыняе дыскусію. Яго шчодрасць з’яўляецца перад усім свабоднай, што добра перадае лацінскае акрэсленне шчодрасці – liberalitas, якое паходзіць ад кораня liber – «свабодны».

Свабода ягоная ёсць чымсці большым чым капрыз багацея. Апошні націск у адказе пастаўлены на слова «добры». Гэта павінна было быць зразумелым для палестынскіх слухачоў, якія ведалі што такое безпрацоўе ды бяда. Абрэзаны да сціслай справядлівасці заробак за адну гадзіну працы – нейкая частка дэнара – дакладна не хапіў бы гэтым работнікам, каб забяспечыць сям’ю. Таму галоўнай характэрыстыкай дзіўнага гаспадара ёсць дабрыня, якую дае задарма.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *