Прыпавесці

Евангелічная прыпавесць: Падступныя вінаградары (XXXVІІ)

Вітаю вас, шаноўныя радыёслухачы. У эфіры перадача “З сэрцам у кантакце” і я, яе вядучы – а. Андрэй Буйніч. З дапамогаю кнігі а. Аўгустына Янкоўскага, я працягваю ў гэтай перадачы разважаць пра прыпавесці. Сёння мы далей прыглядаемся да прыпавесці «Пра падступных вінаградараў».

Разшыфроўка алегорый

Так ці інакш блізкая да жыцця, прыпавесць гэтая мае дзіўныя анамалія, якія зрэшты атрымоўваюць сёння не аднолькувую ацэнку  каментатараў: непрактычны даход, бо прыймаваны натурай, дзіўнае рызыкванне ўладальніка пасля столькіх няўдачаў, і, нарэшце, самабойчая логіка наймітаў. Усе яны прадыктаваныя галоўным павучэннем прыпавесці, якая ёсць спалучэннем алегорый не цяжкіх да разшыфравання, або нават адной вялікай алігорыяй, як некаторыя мяркуюць.

Мы маем тут тэалагічную рэфлексію ў форме прыпавесці, якая мае дачыненне да таго павароту гісторыі збаўлення, перад якім уласна знаходзіўся «вінаграднік Ізраіля». Такім чынам уладальнік вінаградніку ёсць той самы, што і ў Ісаі, ды іншых прарокаў, ды указаны напрыканцы 15-га раздзела Евангелля Яна. Уладальнік вінаградніка – Бог-Айцец.

Паслугачы ўсцяж ізноў пасыланыя – таксама як у рэфлексіях Старага Запавета – гэта прарокі Ягвэ, патрабуючыя ад Ізраіля вернасці запавету. Сын, які так груба падданы небяспецы з-за клопату пра вінаграднік, займае зусім асаблівае месца – ён выразна адасоблены ад паслугачоў. Ён – адзіны і ўлюбёны (адпаведнік габрэйскага jachid, і Янавага μονογενής – monogenes) з Ян.1:14,18.

Гэта недвузначная метафара Ісуса Хрыста, як Божага Сына. Вінаградары, што утрымліваюць Божы вінаграднік – гэта кіраўнічыя ўлады тагачаснага Ізраіля, гатовыя знішчыць нязручнага для іх Ісуса. Яны – слухачы прыпавесці (Мц.). Па-рознаму пераказанае пакаранне крывадушных вінаградароў – гэта прадказанае шматкроць Ісусам зруйнаванне Ерузаліма войскам Цітуса, яко мела месца ў 70 годзе, пасля 40 год ад гэтай зваротнай кропкі, да якой набліжаўся Ізраіль.

Камень, які адкінулі будаўнікі ў  кантэксце камбініраванай цытаты (Пс 118(117):22-23; Іс.8:14-15, 28:13; Дан.2:35) ёсць месіанскай метафарай. Тут яна ёсць, як прадказанне смерці і ўваскрасення Госпада Хрыста.

Павучэнне прыпавесці

Падсумоўваючы гэта ўсё, мы бачым, што маем дачыненне з алегарычнай прыпавесцю. Яе галоўнае павучэнне ў даннай форме лёгка адчытаць: падобна да таго, як уладальнік вінаградніку вызначыў пакаранне смерцю крывадушным наймітам, а потым аддаў вінаграднік дастойным і верным работнікам, гэтак Бог выкіне вон забойцаў свайго Сына, а свае царства аддасць новаму Божаму народу, які верна будзе прыносіць духоўны плён. Адным словам – мейсца Ізраіля паводле цела (1 Кар.10:18) зойме Царква тых, якія духам служаць Богу (пар. Плп.3:3).

Аднак на прадказанні пакарання не сканчваецца логіка прыпавесці. З гэтага моманту потым робіцца больш выразным гістарычныя наступствы смерці і ўваскрасення Хрыста разам з фактам паўстання новага Ізраіля. Праца традыцыі дзеліцца на наступныя этапы.

На стадыі вуснай прэсінаптычнай традыцыі тэалагічная рэфлексія Царквы над самой прыпавесцю падкінула некаторыя рамкі, якія робяць больш выразнымі некаторыя рысы: напачатку падрабязнасці з прароцтва Ісаі, паколькі бачылі ўжо іх рэалізацыю ў факце адкідання Ізраіля, як пра гэта гаворыць фрагмент з месіянскага Псальму 118, з улюбёным у ранняй Царкве «каменем, які адкінулі будаўнікі» (пар. Пс. 118(117):22), бо ён з’яўляўся доказам «па Пісанню» пасхальных фактаў (пар Дзеі 4:11; 1 Пёт. 2:7).

«Камень, які адкінулі будаўнікі»

Усе тры сыноптыка гэты «камень, які адкінулі будаўнікі» называюць «галавою вугла». Раней мы чыталі звычайна ў гэтым месцы (хоць бы ў расейскай Бібліі) «вуглавы камень». Гэты новы асцярожны пераклад лічыцца з двузначнасцю ўжытага тут грэцкага тэрміна κεφαλή γωνίας (kefalé gonías). Па сваёй этымалёгіі азначае ён камень, які знаходзіцца або на самім рогу, інакш вуглу, або таксама на самым версе, як гэта ёсць у выпадку з замком (ключом) скляпення. Гэты другі пераклад сёння адрымоўвае ўсё больш прыхільнікаў, бо гаворыць пра ўзвышэнне, а ёсць ім уваскрасенне Хрыста, Яго ўваход у славу. Камень на вяршыні мог быць таксама і для  аздобы.

Яшчэ раз мы можам сцвердзіць, што істотай царства Божага, якое ў адных забранае, а другім дадзенае – гэта Хрыстос, як Адкупіцель. Папярэджанне скіраванае пад адрэсам гістарычнага Ізраіля сёння можа і павінен адчытаць кожны, хто ў Царкве ўжо карыстаецца з ласкаў Новага Завета. Кожны ў вінаградніку Царства перанесенага да Царквы, павінен сваю вернасць Хрысту выразіць прынясеннем пладоў: У гэтым уславіцца Айцец Мой, калі многа плода прынесяце ды станецеся Маімі вучнямі (Ян.15:8).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *