Вітаю вас, шаноўныя радыёслухачы. У эфіры перадача “З сэрцам у кантакце” і я, яе вядучы – а. Андрэй Буйніч. З дапамогаю кнігі а. Аўгустына Янкоўскага, я працягваю ў гэтай перадачы разважаць пра прыпавесці. Сёння мы прыпавесць, якую можна назваць «Падступныя вінаградары». Іншая добрая назва для гэтай прыпавесці «найміты ў вінаградніку», бо ва ўсіх трох сіноптыкаў мы сустракаем згадку пра наймаванне вінаградароў у вінаграднік.
Агульныя звесткі пра прыпавесць
Гэта прыпавесць заслугоўвае асаблівую ўвагу, бо на яе прыкладзе хіба найбольш выразна бачна розныя тэндэнцыі Евангелістаў-рэдактараў. Больш таго, гэта прыпавесць з’яўляецца моцна хрысталагічнай – гаворыць яна выразна пра Божае сыноўства Ісуса Хрыста, адзіным і нізчым не параўнавальным.
Усе тры сіноптыка маюць аднолькавыя храналагічныя рамкі апавядання гэтай прыпавесці. Яна прадстащляе сабой частку спрэчак з апанентамі, сцэнай якіх была святыня, ужо пасля ўезду ў Ерусалім у Вербную Нядзелю. Мог гэта быць і наш Вялікі Аўторак. Слухаюць Ісуса прадстаўнікі Сангедрыну змешаныя з натоўпам на падворку святыні. Гэта яны — адрасаты прыпавесці.
Апакрыфічная паралель і кананічны тэкст Евангелля
Адпаведнікам нашай прыпавесці ў апакрыфічным Евангеллі Фамы ёсць наступны лагіён: «Сказаў Ён: Шляхетны чалавек меў вінаграднік. Аддаў ён яго вінаградарам, каб яго апрацоўвалі, і каб мець з яго плады. Паслаў слугу, каб вінаградары далі плады вінаградніка. Тыя схапілі яго слугу, пабілі яго, так што амаль не забілі. Слуга пайшоў і сказаў пра тое свайму гаспадару. Яго гаспадар сказаў сабе: «Можа ён іх не пазнаў?». Таму паслаў іншага свайго слугу. Але і яго пабілі вінаградары. Тады Гаспадар пасылае свайго сына. Казаў сабе: «Напэўна ўшануюць майго сына?». Вінаградары тыя, ведаючы, што гэта спадкаемца вінаградніка, схапілі яго і забілі. Хто мае вушы, няхай слухае».
Цяпер жа давайце выслухаем кананічны тэкст з Евангелля паводле Мацвея:
Мк. 12:1-12
1 І пачаў Ісус прамаўляць да іх у прыпавесцях: «Чалавек заснаваў вінаграднік, і загарадзіў яго плотам, і выкапаў выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў вінаградараў, і аддаліўся.
2 У свой час паслаў ён паслугача да вінаградараў, каб атрымаць частку сваіх пладоў з вінаградніку.
3 Яны ж, схапіўшы яго, збілі ды адправілі з пустым.
4 І зноў выправіў да іх іншага паслугача, а яны і таму разбілі галаву і зняважылі.
5 І паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і многіх іншых: адных пакалечылі, другіх пазабівалі.
6 Дык, маючы яшчэ адзінага, улюбёнага сына, паслаў яго ўрэшце, думаючы: «Ушануюць сына майго».
7 Але тыя вінаградары гаварылі між сабой: «Ён – спадкаемец! Пойдзем, заб’ем яго – і нашаю будзе спадчына».
8 Ды, схаваўшы яго, забілі і выкінулі з вінаградніку.
9 Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і заб’е вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым.
10 Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні: «Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла.
11 Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых»»?
12 І намагаліся Яго ўзяць, але баяліся людзей. Бо ведалі, што супраць іх гаварыў гэту прыпавесць. Дык, пакінуўшы Яго, адышлі.
Дэталі вобразу прыпавесці
Пакіньма на канец агляд розніцаў паміж тэкстамі, бо яны важныя не для самой інтэрпрэтацыі прыпавесці, але для цікаўных дзеямі пераказу прыпавесці перад канчатковай рэдакцыяй кожнай версіі. Затое давайце прыглядзімся да дэталяў вобразу, які важны для сфармулявання галоўнага павучэння.
Вобраз вінаградніка быў падвойна блізкі слухачам Ісуса, якім ён быў вядомы са штодзённага вопыту, і больш таго, як тыя што ўсцяж услухваюцца да галасоў Прарокаў, яны добра разумелі яго пераноснае застасаванне да Ізраіля. Плот ахоўваў ад непажаданых аматараў вінаграду, якімі былі асабліва дзікі (пар. Пс. 80(79):14), выціскальня, у форме кадкі выдзебаўнай ў камні для выціскання соку пасля вінабрання, была неабходна для гаспадаркі, а вежа была, што праўда неабавязковым, але карысным дадаткам для «выціскальні» — была яна зручнай вышкай для пільнавання зрэлага вінаграда, а часам яго сховішчам (пар. Лк. 14:28).
Усе гэтыя дэталі былі ўзятыя з Ісаевай песні пра вінаграднік (Іс. 5:2), як там, гэтак і тут гавораць аб клопату гаспадара пра свой вінаграднік. Уладальнік, які жыве далёка, і толькі дае свой вінаграднік месцовым наймітам – гэтая з’ява вельмі частая і тыповая для тагачаснай Галілеі — была крыніцай шматлікіх сацыяльных напружанняў… Але пра іх больш падрабязна ў наступнай перадачы.
На гэтым, шаноўныя сябры, я развітваюся з вамі. Вы слухалі перадачу «З сэрцам у кантакце» і мяне, яе вядучага, а.Андрэя Буйніча. Вашы водгукі лістуйце на мэйл, лацінскімі літарамі…
Точка невозврата Sherlock’а
Чудеса святого Шарбеля Маклуфа
Иосиф Слипый и термин «православный»
Христос — наша Пасха. Новый Катехизис Украинской Греко-католической церкви — интересное чтение!