Прыпавесці

Евангелічная прыпавесць: Неўрадлівае фігавае дрэва-2 (XXXV)

Вітаю вас, шаноўныя радыёслухачы. У эфіры перадача “З сэрцам у кантакце” і я, яе вядучы – а. Андрэй Буйніч. З дапамогаю кнігі а. Аўгустына Янкоўскага, я працягваю ў гэтай перадачы разважаць пра прыпавесці. Сёння мы працягваем разважаць прыпавесць пра неўрадлівае фігавае дрэва.

Значэнне рэдактарскага ўступу

У мінула перадачы я звярнуў вашую вагу на рэдактарскі ўступ Лукі, у якім Ісус тлумачыць як трэба разумець два факта масавых трагедый: бойню ў Ерусалімскай святыні ды гібель людзей пад вежай Сіло. Знакава тое, што два факта трагічнай смерці служаць Ісусу не толькі для адкідання памылковага прынцыпу прапарцыйнасці няшчасця да невядомай віны, але таксама да павучэння ў стылі прарокаў.

Праз сорак год не Пілат але імператар рымскі Ціт Флавій Веспасіян (39—81), зробіць так, што пад мурамі Ерузаліма, якая ператвараецца ў руіны, будуць пахаваныя палітычныя надзеі Ізраіля, а жыхары горада будуць катаваныя рымскімі акупантамі. Яшчэ раз больш выразна паўторыць Ісус гэту пагрозу перад Ерузалімам: Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сціснуць цябе зусюль, і паваляць цябе на зямлю і сыноў тваіх, якія ў табе, ды не пакінуць у табе каменя на камені, бо ты не пазнаў часу адведзінаў тваіх (Лк. 19:43-44).  Уступ Лукі добра ўводзіць саму прыпавесць, у яе так моцна экзістэнцыяльны кантэкст для слухачоў – збаўленне, што ёсць толькі ў метаноі.

Вобраз прыпавесці

Вобраз прыпавесці – фігавае дрэва ў вінаградніку – прамаўляў слухачам Ісуса больш чым нам. Таму давайце дапоўнім нашыя недахопы. Палестынскі вінаграднік – гэта проста сад, таму не дзіва, што расло там і фігавае дрэва, якое акрамя ўсяго выконвала карысную ролю – падтрымлівала вусы вінаграднай лазы.

Апісанае тут фігавае дрэва ёсць дрэвам ужо не маладым. Разчараваны  ўладальнік сцверджвае, што тры гады надарма чакае ад яго пладоў. Аднак найперш ён павінен быў чакаць прадпісаныя Законам тры гады, каб увогуле мець магчымасць карыстацца пладамі дрэва (пар. Святар.19:23-25).

Яго церпялівасць скончылася. Загад дадзены садоўніку гучыць сувора ў параўнанні з забаронай Торы нішчэння фруктовых дрэваў (пар. Паўт.Зак.20:19). Каментары равінаў казалі пра тое, што выкарчаванне фруктовага дрэва ёсць учынкам, перад якім з жаху «меркнуць агні нябёсаў» (StrBill III,198). Аднак для таго, каб увыпукліць павучэнне прыпавесці, згодна з алегарычнымі рысамі гэтай прыпавесці, быў патрыбны такі акцэнт, які перакрочыў бы штодзённую рэчаіснасць.

Рэпліка садоўніка таксама з’яўляецца нештодзённай, бо Святое Пісанне нідзе не падае прыкладаў ажно такіх высілкаў, якія хоча прыкласці напрацягу года старанны садоўнік. Нешто падобнае знаходзіцца толькі ў апакрыфічных Дзеях Ахікара з V стагоддзя перад Хрыстом, з той толькі розніцай, што там гэты праект адкідаецца. Калі слухачы Ісуса ведалі гэту гісторыю, то мы маем тут яшчэ адзін доказ таго, як адважна Ён выкарыстоўвае вядомыя матывы: робіць гэта па-новаму, свядома шакуючы слухачоў. Гэта Ён уласна паступіць інакш – будзе церпяліва чакаць.

Габрэі, якія слухалі гэту прыпавесць, маглі бачыць у ёй нешта больш. Фруктовыя дрэвы – фіга, аліва, вінаградная лаза – гэта частыя у Святым Пісанні метафары цэлага Ізраіля, як прадмет  Божага клопату (Пс 80(79); Іс. 5:1-7; Ярэм.8:13; Эзэк. 17:5-6, 19:10; Ос.9:10; Міх. 7:1; Рым.11:17-24). Ісусавы цуд пакарання – праклён неўраджайнага фігавага дрэва – таксама меў сывалічнае значэнне. На парозе страсцей было гэта прадказаннем адкідання Ізраіля (Мц.21:18-20; Мк.11:12-14).

Навуку прыпавесці пра няўрадлівае фігавае дрэве мы можам сфармуляваць наступным чынам: падобна да таго, як уладальнік вінаградніка ўжо прыняўшы рашэнне выкарчаваць неўраджайнае фігавае дрэва ды (дзякуючы заступніцтву свайго садоўніка) пагадзіўся  на кароткую адтэрміноўку, гэтак сама Бог паграджае ўпартаму Ізраілю непазбежным пакараннем адкідання, калі застанецца глухім да заклік Месіі, які яму пакідае яшчэ трошкі часу, каб апамятаваўся. Заступніцтва Ісуса перад Айцом паяўляецца перад намі ўжо ў Евангеллях. Усю ноч Ісус праводзіць на малітве, перад тым, як выбраць дванадцаць, якіх таксама назаве апосталамі (Лк.6:12-16). Заступаецца Ён таксама за Сімона-Пятра, каб яго вера не аслабела, каб ён мог у сваю чаргу ўмацоўваць братоў (Лк.22:31-32), як Архісвятар Ён моліцца да Айца за вучняў і за тых, якія дзякуючы іх слову будуць верыць у Яго (Ян.17:6-26).

Заклік да навяртання ўсцяж ў Царкве застаецца нязменна актуальным. Усцяж ёсць нам дадзены збавенны kairos, стасоўны момант, як адзіны шанец для вяртання, сівмалізаваны праз гэты год адтэрміноўкі. Metanoia ёсць неабходная не толькі для грэшнікаў далёкіх ад Бога, але і для тых, хто жадаюць быць сябрамі Госпада, будучы Ягонымі слугамі: Айцец Мой…кожную (галінку), што прыносіць плод, тую ачышчае, каб болей прыносіла плода (Ян.15:1-2).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *