Прыпавесці

Евангелічная прыпавесць: багацей ды ўбогі Лазар — 2 (ХХІІІ)

Вітаю вас шаноўныя радыёслухачы! У эфіры праграма «З сэрцам у кантакце» і я, яе вядучы – а. Андрэй Буйніч. З дапамогаю кнігі а. Аўгустына Янкоўскага, я працягваю у гэтай перадачы разважаць прыпавесць пра багацея і Лазара. Сёння прыгледзьмася дэталям гэтай як бы драмы ў двух дзеях: сцэне зямной і сцэне загробнай.

«Зямная сцэна»

Нашаму багацею маёнтак дазваляў не працаваць, але штодзённа весці лад жыцця са збыткам. Ён апранаецца па магчымасці найбольш пышна – у набольш дэлікатны егіпецкі лён, вісон, на які накідвае пурпуровую воўну. Аб абодвух гэтых раскошных тканінах вымоўна сведчыць плач купцоў над упадкам «Вялікага Вавілона» у Адкрыцці св. Яна (Адкр. 18: 12, 16).

Тут няма маральнай ацэнкі ягонага «бліскучага балявання», бо той жа самы дзеяслоў (εύφραίνεσθαι — eufrainesthai) ужывае Евангеліст пішучы пра пір пасля вяртання блуднага сына (Лк. 15: 23-24, 32). Гэтае маўчанне, якое кідаецца ў вочы, тлумачыцца або тым, што слухачы Ісуса ведалі добра апавяданне аб сумна вядомым мытніку Бар Ма’яме, або хутчэй тым, што мараль гэтага вобразу ляжыць значна глыбей. А ёй ёсць асуджэнне заглыблення ў часовую рэчаіснасць, эгаізму, падобна таму, як гэта было ў выпадку глупага багацея.

Імя ўбогага з’яўляецца сімвалічным. «Лазар», па габрэйску Eleazar, азначае «Бог ёсць памочнікам». Па сутнасці гэты «прафесіянальны» палестынскі жабрак мог разлічваць толькі на Божае змілаванне.

Шукаць сувязі гэтага бядака са слугой Абрахама Эліязэрам з Дамаску (Род. 15:2-3; 24:2) або з Лазарам, братам Марты і Марыі (Ян. 11:1-2,5) здаецца недарэчным перабольшваннем. «Ляжаў» ён – а літаральна «кідана яго» кожную раніцу там, як на жыццёвую варту, а вечарам напэўна яго забіралі, бо быў настолькі бездапаможным, што не адганяў сабакаў, якія лізалі ягоныя болькі. Быў жа імі пакрыты «увесь», як пра гэта гаворыць тэхнічны тэрмін тагачаснай медыцыны (έιλκωμένος — heilkomenos), здраджваючы руку лекара Лукі.

Сабакі, якія лізалі ягоныя болькі – толькі дэталь, якая падкрэслівае дно яго матарыяльнай бяды. «Крошкі, што спадалі са стала багацея» — гэта тыя парэшткі хлеба, што заставаліся пасля выцірання ім пальцаў ды якія былі кіданыя пад стол. Талмуд не ў адным месцы наказвае іх старанна падымаць.

Ці багацей адмаўляўся даваць іх Лазару? На гэтае пытанне ў гісторыі экзэгезы адказвалі па-рознаму. Па сённяшні дзень, па прыкладу шматлікіх Айцоў Царквы, багацей абвінавачваецца у тым, што ён цалкам ігнараваў бядака, які «прагнуў» насыціцца гэтымі парэшткамі. Супраць такога тлумачэння гаворыць тое, што месца каля брамы багацея, як здаецца, стала сталым месцам знаходжання Лазара. Першая сцэна ўказвае такім чынам трывалы стан абодвух: багацей усцяж балюе, Лазар усцяж бядуе.

«Загробная сцэна»

Нібы на ўдар гонга змяняецца сцэна. Мы апыняемся на тым свеце. Дэкарацыі сцэны адпавядаюць тагачасным тэалагічным поглядам эпохі. Не кананізуючы іх Ісус выкарыстоўвае ўжо існуючыя вобразы равінаў, каб перадаць падвойны характар лёсу памерлых.

Тыя, хто верыў ва ўваскрасенне целаў, робячы правільныя высновы са скупых даных Старога Запавету, у пекле (szeol) адрознівалі мейсца перабывання Патрыярхаў. Лона Абрагама трэба разумець, як мейсца шчаслівага чакання на ўваскрасенне цела. Не трэба пры гэтым уяўляць сабе каленаў маці, на якіх ляжыць дзіця, але ганаровае месца на піру, такое як, напрыклад, занімаў св. Ян падчас Апошняй Вячэры, спачываючы на грудзях Госпада (Ян. 13: 23.25).

Гэтак моцна быў ушанаваны там, у вечнасці, гэты пагарджаны падчас жыцця прамінальнага жабрак. Багацей жа ўжо пакутуе ў пломені геены, ніжняй часткі шэола, перад якой некалькі разоў перадсцерагае Евангелле (Мц. 5: 22.29-30 паралель; 10:28; 18:8-9 паралель). Просьбу сваю багацей скіроўвае да праайца Абрагама, каб ён паспрыяў яму ў аблягчэнні ў пакутаў. Лагодны, але станоўчы адказ Абрагама прызнае, што праўда, факт сыноўства, але без наступстваў, якія б маглі паўплываць на сітуацыю. Сэнс адмовы Абрагама можна спарафразаваць так: даброцці твае, інакш тое, што ты лічыў за ўвесь сэнс свайго жыцця, ты ўжо атрымаў.

Лазар гэтак жа – маленькае, але значнае гэтае дзеепрыметнае акрэсленне гаворыць пра ўзнагароду Лазара за пакорнае прыняцце ўжо мінулай сітуацыі часовай рэчаіснасці. Таму таксама адноснае зло ягонага прамінальнага жыцця скончылася для яго аднойчы і на заўсёды. Nomen-omen, Бог, якому давяраў, стаўся ягоным памочнікам.

Прорва, якую немагчыма паканаць, падкрэслівае канчатковае і непераадольнае размеркаванне лёсаў збаўленых ды асуджаных у вечнасці. Незаўважаны пры жыцці Лазар апынуўся патрэбным багацею – каб споўніць ягоныя пажаданні, якіх нельга было зрэалізаваць – як той, хто нясе жаданую палёгку. Нажаль ужо вельмі позна; дапамогі гэтай ад яго не атрымае.

Дыялог з Абрагамам пераходзіць ужо да другой «вяршыні» прыпавесці, яе другая тэма – гэта неэфектыўнасць інтэрвенцыі ў справы яшчэ жывых братоў, якія нажаль наследуюць стыль жыцця памерлага, і напэўна цалкам пагружаныя ў часовую рэчаіснасць. Гэта іх пастава – бо аб іншых грахах няма мовы ў прыпавесці – пагражае ім тым, што і яны прыйдуць «ў гэтае месца пакут».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *